У Менску таксіст наехаў на 64-гадовага пешахода
8- 25.01.2025, 21:19
- 6,456

ДТЗ патрапіла на відэа.
Гэтае ДТЗ здарылася сёння ўдзень у Менску. Паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца BYD рухаўся па мясцовым праездзе дома №71 на Партызанскім праспекце і адцягнуў увагу ад кіравання.


У выніку ён наехаў на 64-гадовага пешахода, які перасякаў праезную частку па лініі тратуара.
Мужчыну даставілі ў шпіталь для абследавання.