Кіраўнік Еўрапарламента: «Выбары» ў Беларусі - фікцыя
93- 26.01.2025, 8:40
- 23,390
Час дыктатуры скончыцца, дэмакратыя пераможа.
Фікцыяй назвала прызначаныя на 26 студзеня прэзідэнцкія "выбары" ў Беларусі прэзідэнтка Еўрапейскага парламента (ЕП) Рабэрта Метсола.
«Маё пасланне народу Беларусі: трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа», - напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Tomorrow’s election in Belarus is a sham.
— Roberta Metsola (@EP_President) January 25, 2025
My message to the people of Belarus is: keep strong, we have your back, the time of dictatorship will be over.
Democracy will prevail.
22 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой гаворыцца аб непрызнанні электаральнай працэдуры ў Беларусі і легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент падтрымалі 567 з 658 еўрапарламентарыяў, якія прагаласавалі, 25 выступілі супраць, 66 устрымаліся.
Нагадаем, што дыктатару Сірыі Башару Асаду таксама малявалі на выбарах 90%, але ягоны рэжым упаў за некалькі дзён.