27 студзеня 2025, панядзелак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абмяжуюць бясплатную медыцыну для «дармаедаў»?

34
У Беларусі абмяжуюць бясплатную медыцыну для «дармаедаў»?

Чыноўнікі не пакінулі гэтую ідэю.

Чыноўнікі не пакінулі ідэю ўвесці для «дармаедаў» абмежаванні ў бясплатнай медыцыне. «Але гэта тычыцца не экстранай, а планавай медыцыны. Ёсць і насельніцтва, якое кажа, што патрэбны прынцып сацыяльнай справядлівасці», - паведаміла «дэпутатка» Тамара Красоўская журналістцы «Зеркало», якая датэлефанавалася на жывую лінію як жонка кіроўцы. Нагадаем, раней пра падобныя магчымыя змены для «дармаедаў» распавядаў дэпутат парламента Віктар Пляскач - на прыкладзе дальнабойшчыкаў.

Пра якія магчымыя абмежаванні гаворка?

У 2024 годзе дэпутат Віктар Пляскач распавёў, што ў парламенце абмяркоўваюць законапраект, якім могуць увесці абмежаванні ў бясплатнай медыцыне для тых, хто патрапіў у базу «дармаедаў». У якасці прыкладу ён падаў дальнабойшчыкаў, якія працуюць у Еўропе: маўляў, зарабляюць грошы за мяжой, а лечацца на радзіме.

Дэпутат таксама ўдакладняў, што абмежаванні не закрануць беларусаў, якія працуюць у Расеі і іншых краінах Еўразійскага эканамічнага звязу (Арменіі, Казахстане, Кыргызстане), — іх не ўносяць у базу «дармаедаў» (калі працуюць там паводле працоўнай дамовы або кантракце).

А яшчэ раней - у канцы 2022 года - у Міністэрстве аховы здароўя заяўлялі, што прапрацоўваюць пытанне абмежавання магчымасцяў бясплатнага лячэння для не занятых у эканоміцы, а таксама грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Тады гаварылася, што экстраная дапамога, магчыма, будзе надавацца бясплатна, а вось планавая і стаматалагічныя паслугі - за грошы.

Даведка «Зеркало». «Дармаеды» цяпер аплачваюць поўнымі тарыфамі некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі - ацяпленне, гарачую ваду і газ. Кошт першых двух паслуг для «дармаедаў» у 5,3 разы вышэйшы, чым для астатняга насельніцтва.

Сэнатар – пра лёс дакумента

Інфармацыі аб гэтым законапраекце ў адкрытым доступе па-ранейшаму няма. Карэспандэнтка «Зеркало» як жонка кіроўцы-міжнародніка спытала аб яго лёсе ў чальца пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі ў адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Тамары Красоўскай. «Дэпутатка» 24 студзеня на жывой тэлефоннай лініі адказвала на пытанні насельніцтва. Нагадаем, Тамара Красоўская была «дэпутаткай» у парламенце і прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы «дармаедскага» дэкрэта.

Тамара Красоўская пацвердзіла, што ў парламенце абмяркоўваюць варыянт увесці для «дармаедаў» плату за некаторыя медпаслугі.

- Ад дэпутатаў ёсць прапановы аб увядзенні платы за медпаслугі, але гэта тычыцца не экстранай, а планавай медыцыны. Ёсць і насельніцтва, якое кажа, што патрэбны прынцып сацыяльнай справядлівасці: мы ўсе павінны працаваць і карыстацца сацыяльнымі дабротамі — школай, медыцынай. Павінен быць роўны ўдзел у вялікім эканамічным караваі нашай краіны, - сказала Красоўская.

Што канкрэтна прапаноўвалі розныя бакі і якія былі дыскусіі на гэтую тэму, суразмоўніца не стала расказваць.

- Ці будзе [закон] прыняты - невядома. У нас жа сацыяльная дзяржава, вам хто-небудзь адмовіў [у бясплатным медабслугоўванні]?

«Дэпутатка» дадала, што паводле Канстытуцыі кожны чалавек «мае права на ахову здароўя». Таму незалежна ад таго, дзе беларус працуе, ён можа звярнуцца ў медычную ўстанову па месцы прапіскі.

- Падкажыце мужу, што ён можа зарэгістравацца ў Фондзе сацабароны насельніцтва і адлічваць туды добраахвотна суму дзесьці 5%. Вам тамака скажуць, якія дакументы для гэтага патрэбныя. Так ён будзе плацельшчыкам страхавых унёскаў. Потым возьмеце даведку, што ён удзельнічае ў эканоміцы краіны, плюс пачне працаваць страхавы стаж. Гэта добры спосаб, - параіла Тамара Красоўская.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках