У Расеі беларус няўдала ўпаў і стукнуўся галавой
7- 26.01.2025, 11:24
- 10,790
Яго не выратавалі.
У Санкт-Пецярбургу (Расея) загінуў 43-гадовы рознарабочы з Беларусі, паведаміла мясцовае выданне 78.ru.
Цела мужчыны знайшоў ягоны знаёмы на вуліцы Барадачова. Спачатку яму здалося, што мужчына проста страціў прытомнасць. Аднак медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, дыягнаставалі смерць.
Паводле падазрэння ў забойстве затрымалі 22-гадовага мясцовага жыхара. Хлопец растлумачыў паліцыянтам, што пасварыўся з загінулым і падчас канфлікту штурхнуў яго. Той страціў раўнавагу і ўпаў, стукнуўшыся галавой.
Цела адправілі ў морг, разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.