27 студзеня 2025, панядзелак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіц Умка пазначыў выбарчы ўчастак

74
Шпіц Умка пазначыў выбарчы ўчастак

Дыктатар уляпаўся ў гісторыю.

Лукашэнка 26 студзеня прыйшоў на выбарчы ўчастак разам са сваім шпіцам Умкам. На ўваходзе сабака пазнчыў яго сцяну. Гэты фрагмент трапіў у трансляцыю беларускіх прапагандыстаў.

У роліку бачна, як Аляксандр Лукашэнка заходзіць на выбарчы ўчастак у суправаджэнні Наталлі Качанавай, іншых чыноўнікаў і свайго сабакі на мянушку Умка. Шпіц на ўваходзе адышоў ад калоны і пазначыў сцяну Белдзяржуніверсітэта фізкультуры.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі ўступілі ў дзеянне асобныя пункты Закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі".

Законам устанаўліваецца забарона на наведванне з жывёлінай харчовых крам, аб'ектаў адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама фізкультурна-спартыўных збудаванняў — за выключэннем сабак-павадыроў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках