27 студзеня 2025, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе крэатыўна і нечакана нават для нас»

3
«Гэта будзе крэатыўна і нечакана нават для нас»

Экспэрт распавёў аб планах Украіны што да Крымскага моста.

Тое, што Крымскі мост будзе знішчаны - гэта відавочны факт. Пра гэта ў эфіры «Radio NV» заявіў прадстаўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі "Поўдзень" Сяргей Братчук.

"Гэты факт прыняты Украінай і нашымі хаўруснікамі, партнёрамі, усім светам. Адзінае пытанне ўзнікае - калі і якім чынам. Якім чынам - крэатыўнасці ў структур Сіл абароны надзвычай шмат. Гэта будзе крэатыўна і нечакана нават для нас", - адзначыў Братчук.

Ён дадаў, што пытанне толькі ў тэрмінах, бо зараз Сілы абароны Украіны сканцэнтраваны на іншых, больш прыярытэтных аб'ектах.

"Прыярытэтнасць і стратэгія заключаецца ў тым, каб знішчаць варожы рэсурс на тэрыторыі РФ. Паглядзіце, які спякотны студзень. Ці не кожны дзень на Расеі нешта гарыць, выбухае. Гэта значыць, выносяцца наперад нагамі не толькі сродкі СПА, але і аб'екты, якія маюць важнае значэнне для войска РФ. Гэтыя аб'екты працуюць на канкрэтныя падраздзяленні, якія сёння знаходзяцца на ўкраінска-расейскім фронце. Гэта на сёння прыярытэт. А адносна моста - усяму свой час», - дадаў Братчук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках