Прапагандысты паказалі сумны прыход на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка
15- 26.01.2025, 19:46
- 31,120
Фотафакт.
Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў раніцай 26 студзеня на прэзідэнцкіх «выбарах». Ён галасаваў на выбарчым участку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, піша «Наша Ніва».
Тэлевізійнікі паказалі, як Лукашэнка распісваецца ў лісце за атрыманы бюлетэнь.
Нягледзячы на тое, што ў Менску на 10:00, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала амаль палова выбарцаў, Лукашэнка стаў усяго другім чалавекам з гэтага ліста, хто атрымаў бюлетэнь.