«Беларусы сказалі: «Годзе!»
76- 27.01.2025, 12:35
- 57,244
У Беларусі абмяркоўваюць пустыя выбарчыя ўчасткі і шпіца-дыверсанта.
"Выбары" ў Беларусі закончыліся татальным ігнорам з боку выбарцаў. Пра байкот паведамляюць замежныя журналісты, якія прыехалі ў краіну. Нашы чытачы пішуць пра мізэрны прыход у Менску, Магілёве, Баранавічах, Мазыры і іншых гарадах краіны.
Беларусы актыўна абмяркоўваюць пустыя выбарчыя ўчасткі ў каментарах. Сайт Charter97.org сабраў самыя яркія з іх:
"Родныя ў Віцебскай вобласці гавораць, што амаль ніхто не хадзіў на ўчасткі".
"Саша ўжо нават не 3%..."
"Абсалютна пустыя ўчасткі Менска паказалі ўсяму свету, што "Сашу 3%" ніхто не абіраў і ніякай легітымнасці ён сёння не атрымаў".
“Знаёмыя з Берасця і Магілёва гавораць, што нікога не было. Толькі старыя і ябацькі, якіх была мізэрная колькасць”.
“Я нават сама не чакала такога ўсеагульнага байкоту лукашэнкаўскіх выбараў у нас у Гомелі. Зусім пустыя вуліцы”.
"Прыйшлі на "выбары" адны пенсіянеры, такое ўражанне, што ў Менску няма людзей ніякага іншага ўзросту".
“Сёння ў Менску амаль не было людзей, пусты горад, а побач з выбарчымі ўчасткамі ўвогуле нікога”.
“Беларусы сказалі: “Годзе!” Няхай Лукашэнка баіцца”.
"Гарадзеншчына не хадзіла".
“Байкот - адзінае, што мы маглі ў гэтых умовах. Усе, хто заклікаў прыйсці, хоць неяк прагаласаваць, спаліў сябе”.
"У нашым пад'ездзе ўсе суседзі сказалі, чаго туды хадзіць, калі галасы не лічаць, і ніхто не пайшоў".
"А шпіц Умка сапраўдны дыверсант!"
“Паказаў сабака, як усім нас*ць на выбары”.
“Беларусы далучыліся да акцыі пад назвай: “Ідзіце курсам расейскага карабля”.