29 студзеня 2025, Серада, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчука, які ажаніўся з украінкай, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

5
Гамельчука, які ажаніўся з украінкай, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
Юрий Золотухин

Яго затрымалі ў верасні 2024-га.

У Гомельскім абласным судзе 6 лютага пачнуць разглядаць справу 35-гадовага мясцовага жыхара Юрыя Залатухіна, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гамяльчука вінавацяць паводле арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Працэс будзе весці суддзя Зміцер Казлоў. Пакуль невядома, у чым дакладна абвінавачваюць мужчыну.

Магчыма, Юрыя затрымалі ў канцы верасня 2024 года. Тады яго асудзілі паводле арт. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праз 15 дзён зноў адбыўся суд паводле гэтага самага артыкула, таму, хутчэй за ўсё, яму двойчы прызначалі арышт, пасля чаго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Як пішуць праваабаронцы, мяркуючы з сацсетак, жонка Юрыя - украінка Ірына Залатухіна. Вядома, што Юры некаторы час працаваў на будоўлі, але інфармацыі пра ягонае апошняе месца працы няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках