Крэмль прадаўжае губляць Сірыю
1- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 27.01.2025, 14:46
- 8,634
Да караблёў, якія дрэйфуюць, дадалася яшчэ адна праблема.
Міністэрства фінансаў Сірыі забараніла імпарт тавараў з РФ, Ірана і Ізраіля. Прадукцыя з гэтых краін будзе канфіскоўвацца. Пры гэтым эмбарга на ўвоз ізраільскіх тавараў дзейнічае ў арабскай рэспубліцы ўжо шмат год.
Пасля зрынання дыктатуры Асада ў Сірыю пачалі прыбываць імпартныя тавары: у крамах сталіцы краіны (Дамаску) з'явілася турэцкая бутыляваная вада, савудаўскія прадукты харчавання, амерыканскія шакаладныя цукеркі Twix і Snickers, а таксама напоі Pepsi.
На гэтым фоне новыя ўлады дазволілі праводзіць фінансавыя разлікі ў далярах і зацвердзілі адзіныя мыты, знізіўшы іх на 50-60%. На іх думку, гэта дасць магчымасць аблегчыць імпарт сыравіны для падтрымкі мясцовых вытворцаў і будзе стымуляваць прамысловасць.
У пачатку студзеня ЗША абвясцілі аб часовым скасаванні абмежаванняў на некаторыя фінансавыя аперацыі з дзяржаўнымі ўстановамі Сірыі, плату за энэргарэсурсы, а таксама пераводы праз Цэнтральны банк краіны за выключэннем усякіх транзакцый у інтарэсах РФ або Ірана.
Тым часам новыя ўлады Сірыі дагэтуль не даюць Крамлю вывезці зброю і вайсковую тэхніку з порта Тартус, дзе знаходзіцца адзіная замежная база вайскова-марскога флоту РФ.
Караблі ўжо некалькі тыдняў дрэйфуюць непадалёк.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»