У Польшчы памёр экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Ларан Арыніч
18- 27.01.2025, 19:06
- 10,762
89-гадовы бізнэсовец жыў у Беластоку.
У Польшчы 26 студзеня памёр былы гендырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч . Гэтую інфармацыю Most пацвердзілі знаёмыя сем'і. Ён 14 гадоў спрабаваў давесці сваю невінаватасць і бяспечна вярнуцца дадому, але так і не паспеў.
Як распавяла крыніца Most, у снежні 2024 года ў 88-гадовага Арыніча знайшлі пухліну. У 10-ых чыслах яго прааперавалі, пасля чаго выпісалі. Першы час пасля аперацыі яго даглядалі дома, але затым перавезлі ў дом састарэлых. Ён прабыў там крыху больш за тыдзень і памёр.
- Яго апошняе жаданне было вярнуцца дадому апраўданым, - распавёў суразмоўца.
Пахаваюць Ларана Арыніча ў Беларусі.
Ларан Арыніч нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям'і ссыльных сялян. Толькі ў 1950 годзе сям'я атрымала дазвол на вяртанне ў Беларусь. Яшчэ ў савецкія гады Арыніч узначаліў «Пінскдрэў», а затым стаў адным з ключавых акцыянераў прадпрыемства.
25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Піснкдрэў-ДСП» адбыўся выбух, які забраў жыцці 14 чалавек. Арыніч стаў адным з чатырох абвінавачаных, і сям'я пастанавіла, што яму больш бяспечна будзе з'ехаць з краіны. Ён жыў у Польшчы за кошт сваякоў і сацыяльных дапамог: акцый прадпрыемстваў ён пазбавіўся.
Арыніч не прызнаваў віны і 14 гадоў спрабаваў давесці невінаватасць.