22 лютага 2025, Субота, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стакгольме невядомы на аўтамабілі спрабаваў прарвацца ў пасольства РФ

4
У Стакгольме невядомы на аўтамабілі спрабаваў прарвацца ў пасольства РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ANDERS WIKLUND/TT

Мужчыну арыштавалі.

У Стакгольме, Швэцыя, праваахоўнікі затрымалі невядомага мужчыну. Ён спрабаваў на аўто ўварвацца ў пасольства Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе SVT.

Як піша выданне, мужчына быў арыштаваны, яго падазраюць у спробе пранікнення на тэрыторыю пасольства пры абцяжарвальных абставінах пасля таго, як ён заехаў у браму пасольства.

"Ён усё яшчэ знаходзіўся ў аўто і можа быць арыштаваны", - распавёў прадстаўнік мясцовай паліцыі Даніэль Вікдаль.

Паліцыя атрымала паведамленне аб інцыдэнце а 06.54 (паводле мясцовага часу - рэд.) у аўторак. Са звестак паліцыі, затрыманаму блізу 45 гадоў. Яму не ўдалося патрапіць унутр амбасады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках