У Паўднёвай Карэі загарэўся пасажырскі самалёт
5- 28.01.2025, 19:46
- 7,820

На борце было больш за 170 чалавек.
У міжнародным аэрапорце Кімхэ, Паўднёвая Карэя, загарэўся пасажырскі самалёт Air Busan. Пажар пачаўся перад вылетам у Ганконг, на борце знаходзілася 176 чалавек.
Аб гэтым паведамляе Yonhap News.
На звесткі выдання, пасажырскі самалёт загарэўся ў міжнародным аэрапорце ў паўднёва-ўсходнім горадзе Пусане.
Пажарная служба паведаміла, што самалёт авіякампаніі Air Busan, які накіроўваўся ў Ганконг з міжнароднага аэрапорта Кімхэ, загарэўся ў хваставой частцы перад узлётам блізу 22:26 (паводле мясцовага часу - рэд.) у аўторак.
Вядома, што ўсе 169 пасажыраў і сем чальцоў экіпажа, якія знаходзіліся на борце, былі эвакуяваныя на надзіманай горцы. Падчас эвакуацыі тры чалавекі атрымалі траўмы.
Адзначаецца, што хаця пажар пачаўся ў хвасце самалёта, агонь таксама перакінуўся на фюзеляж самалёта.