Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Лінцы
1- 28.01.2025, 21:18
- 1,088

У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка зламала супраціў расейкі Анастасіі Захаравай.
Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Лінцы. На спаборніцтве катэгорыі WTA-500 у Аўстрыі беларуска, якая займае 149-е месца ў сусветным рэйтынгу, у 1/16 фіналу зламала супраціў расейкі Анастасіі Захаравай (139-ы нумар рэйтынгу), перамогшы ў двух сэтах – 6:3, 7:6 (7:3).
У першай партыі Сасновіч валодала перавагай і ўзяла верх без асаблівых праблемаў, зрабіўшы тры брэйкі. А вось у другім сэце Захарава дадала, і справа дайшла да тай-брэйку, але ўсё ж нервы ў нашай суайчынніцы былі мацнейшыя.
У наступным раўндзе спаборніцай Аляксандры стане яшчэ адна расейка – 30-я ракетка свету Кацярына Аляксандрава.