22 лютага 2025, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульцы і трэнер каманды Беларусі ў пляжным футболе прэтэндуюць на званне найлепшых у свеце

Гульцы і трэнер каманды Беларусі ў пляжным футболе прэтэндуюць на званне найлепшых у свеце

Каманду нашай краіны ўзначальвае гішпанец.

Адразу некалькі прадстаўнікоў нашай нацыянальнай каманды патрапілі ў шорт-ліст прэміі Beach Soccer Stars 2024. Сярод іншых, Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў і Алег Гапон трапілі ў намінацыю на найлепшага гульца года, Міхаіл Аўгустаў прэтэндуе на званне найлепшага галкіпера, а ў намінацыі на найлепшага трэнера ў лік кандыдатаў патрапіў гішпанец Нікалас Альварада, які ўзначальвае нашу каманду.

Пераможцы будуць вызначаныя паводле вынікаў галасавання, у якім будуць удзельнічаць трэнеры і капітаны камандаў і клубаў, якія летась удзельнічалі ў спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай арганізацыі пляжнага футболу.

Нагадаем, падчас 2024-га каманда Беларусі стала бронзавай прызёркай Еўралігі і заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету, прычым Брыштэль з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам мундыялю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках