30 студзеня 2025, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Асадаўскі сцэнар» у Расеі становіцца ўсё больш рэальным»

3
«Асадаўскі сцэнар» у Расеі становіцца ўсё больш рэальным»
Фота: Getty Images

Пуцін будзе публічна прыніжаны, нават калі пойдзе на перамовы.

За першы тыдзень на пасадзе прэзідэнта ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі гучных заяў, у тым ліку на адрас Расеі. Так кіраўнік Белага дома спрабуе падарваць аўтарытэт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ўнутры краіны.

Пра гэта ў інтэрв'ю УНІАН распавёў кіроўны партнёр Нацыянальнай антыкрызіснай групы Тарас Загарадні.

«Трамп - дасведчаны перагаворшчык, і разумее, што калі хочаш з кімсьці дамовіцца аб чымсьці, то не размаўляеш з ім у стылі «я - начальнік, ты – дурань», і не шантажуеш. Я думаю, што гэта ў большай ступені пасланне расейскім элітам, якое палягае ў тым, што, маўляў, прыбірайце гэтага псіха, і будзем размаўляць», - сказаў ён.

Загарадні падкрэсліў, што Трамп разумее тое, патрабаванні Пуціна нерэалістычныя для Захаду. Таму ён цісне на кіраўніка Крамля ў публічнай прасторы.

«Ці можа Трамп аддаць Запарожжа ці Данецкую вобласць яму, дэмантаваць вайсковую інфраструктуру NАТО ў Еўропе, зняць санкцыі з Расеі? Гэта абсалютнае трызненне. Таму ён цісне такім публічным спосабам для таго, каб Пуцін прыйшоў у сябе. Да таго ж, гэта падрыў пазіцыі Пуціна ўнутры краіны. Там патрыёты ўжо скавычуць, што Пуцін давёў краіну да такога стану, што амерыканцы размаўляюць з імі ультыматыўным тонам», - растлумачыў кіроўны партнёр Нацыянальнай антыкрызіснай групы.

Са слоў Загарадняга, Пуцін у кожным выпадку будзе публічна прыніжаны, нават калі пойдзе на перамовы.

«І гэта падкошвае, у першую чаргу, уладу Пуціна. Насамрэч гэта вельмі добра, што Трамп пачаў з ім так размаўляць. Гэта кажа аб тым, што «асадаўскі сцэнар» у Расеі становіцца ўсё больш рэальным», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках