30 студзеня 2025, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі Генштаб пацвердзіў удар па НПЗ у Кстове

1
Украінскі Генштаб пацвердзіў удар па НПЗ у Кстове

Завод забяспечваў акупацыйнае войска Расеі.

Падраздзяленні Галоўнай управы выведкі (ГУВ), ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны, уночы 29 студзеня, паспяхова атакавалі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ) у горадзе Кстове Ніжагародскай вобласці Расеі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны (УСУ).

Як адзначае Генштаб, НПЗ залучаны да забеспячэння акупацыйных войск Расеі.

Пасля нападу дронамі быў зафіксаваны магутны пажар на тэрыторыі аб'екта. Маштабы пашкоджанняў пакуль ацэньваюцца.

«Баявая праца па стратэгічных аб'ектах, задзейнічаных у забеспячэнні ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, будзе працягвацца», - дадаў Генштаб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках