30 студзеня 2025, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заапаркі выбралі пітонаў сімваламі Года змяі 2025

3
Беларускія заапаркі выбралі пітонаў сімваламі Года змяі 2025

Гарыныча, Гаргону і альбіноса Люціка.

Два беларускія заапаркі, самы стары гарадзенскі, якому праз два гады споўніцца 100 гадоў, і самы вялікі менскі, выбралі сімваламі 29 студзеня 2025 года паводле ўсходняга календара Года змяі, пітонаў — Гарыныча, Гаргону і альбіноса Люціка.

Нягледзячы на тое, што ў менскім заасадзе змяшчаецца больш за 50 відаў змей, на ролю сімвалаў былі выбраныя ўлюбёнцы - каралеўскія пітоны.

«Гэтыя змеі выдатныя: вельмі прыгожыя і разнастайныя па афарбоўцы (вядома амаль 9 тысяч морф гэтых рэптылій!), спакойныя, валодаюць рахманым характарам. А яшчэ яны вельмі фотагенічныя! І не імкнуцца ўцячы», - распавялі супрацоўнікі заапарка і падкрэслілі, што сімваламі надыходзячага Года змеі абралі цудоўную змяіную пару - шакаладнага колеру Гарыныча і іскрыстую бландынку Гаргону.

А вось у гарадзенскім заапарку на ролю сімвала і талісмана прызначылі тыгравага пітона Люціка. Ён альбінос, адсюль такая незвычайная «залатая» афарбоўка, жыве ў заапарку з 2022 года, яму амаль тры гады. Люцік малады, прыязны і яшчэ расце, яго даўжыня 1,80 метра, тады як даўжыня яго сяброўкі Васілісы перавышае 5,5 метра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках