У Менску ў канцы студзеня запрацаваў рачны трамвай
3- 29.01.2025, 19:48
- 5,334
Відэа.
У сталіцы Беларусі па вадасховішчы Дразды курсуе рачны трамвай. Пра гэта распавялі на дзяржпрадпрыемстве «Аква-Мінск».
Увосень мінулага года гэты водны транспарт запускалі ў тэставым рэжыме. Паўнавартасная работа намячалася на вясенне-летні перыяд 2025-га. Аднак цёплае надвор'е дазволіла запусціць рачны трамвай ужо зараз, у канцы студзеня.
Цяпер наведвальнікі і госці гатэльнага комплексу на беразе вадасховішча могуць хутка дабрацца да аквапарка «Лебядзіны», які знаходзіцца на супрацьлеглым баку вадаёма, і назад.
Видео: Аква-Минск / Telegram pic.twitter.com/ToPoNW3yoj
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) January 29, 2025
Мінулы год пабіў рэкорды і стаў самым цёплым у краіне за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
У снежні тэмпература была вышэйшай за норму на 2,8°C. Прычым на большай частцы тэрыторыі Беларусі кліматычная зіма дагэтуль не наступіла.
Пад такім тэрмінам маецца на ўвазе пераход праз 0°C у бок паніжэння або падвышэння тэмпературы. Такая сітуацыя была ў 2021 годзе.
У Белгідрамеце мяркуюць, што сёлетняя зіма можа ўвайсці ў лік самых цёплых.