30 студзеня 2025, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякатастрофа ў Вашынгтоне: Трамп зрабіў заяву

34
Авіякатастрофа ў Вашынгтоне: Трамп зрабіў заяву
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: BLOOMBERG

З ракі Патамак ужо паднялі целы 18 загінулых.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп адрэагаваў на катастрофу пасажырскага самалёта Bombardier CRJ700 з гелікаптэрам Sikorsky H-60 каля Вашынгтона, якая здарылася 30 студзеня, піша CBS News.

У сваім допісе ў сацыяльнай сетцы Truth Social ён назваў сітуацыю "дрэннай" і падкрэсліў, што катастрофу можна было прадухіліць.

“Самалёт быў на ідэальнай і звыклай лініі заходу на пасадку ў аэрапорт. Гелікаптэр ішоў проста на самалёт на працягу доўгага часу. Ясная ноч, на самалёце гарэлі агні. Чаму гелікаптэр не падняўся ці не вярнуўся, чаму дыспетчарская вышка не сказала гелікаптэру, што рабіць, замест таго, каб спытаць, ці бачаць яны самалёт. Гэта дрэнная сітуацыя, якую, відавочна, можна было прадухіліць!!! - напісаў ён.

Паводле інфармацыі выдання, з ракі Патамак ужо ўзнялі целы 18 загінулых. У паліцыі заявілі, пакуль не знойдзена ніводнага чалавека, які выжыў. Пошукава-выратавальную аперацыю ўскладняюць холад і моцны вецер.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з гелікаптэрам. У спісе пасажыраў былі 60 чалавек і чатыры чальцы экіпажа. На борце гелікаптэра былі трое вайскоўцаў.

Федэральная ўправа цывільнай авіяцыі ЗША (FAA) паведаміла, што Bombardier CRJ700 выконваў рэгулярны рэйс з горада Вічыта (штат Канзас) у Вашынгтон.

На відэа з камеры назірання відаць, як самалёт, які ідзе на пасадку ў аэрапорце імя Рональда Рэйгана, сутыкнуўся з іншым паветраным суднам, пасля чаго адбыўся выбух.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках