СМІ: На самалёце, які ўпаў у Патамак, былі фігурысты РФ, загінула зорка СССР
63- 30.01.2025, 12:27
- 53,690
Новыя падрабязнасці авіякатастрофы ў Вашынгтоне.
Уночы 30 студзеня пасажырскі самалёт сутыкнуўся ў паветры з вайсковым геліктэрам, пасля чаго ўпаў у раку. Адбылося гэта падчас заходу на пасадку каля Нацыянальнага аэрапорта імя Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне. Федэрацыя фігурнага катання ЗША пацвердзіла, што на борце самалёта, які разбіўся, знаходзілася некалькі фігурыстаў, піша nbcdfw.
«Гэтыя спартоўцы, трэнеры і сямецнікі вярталіся дадому з Нацыянальнага навучальна-развівальнага цэнтра, які праходзіў у рамках чэмпіянату ЗША ў фігурным катанні ва Уічыта, штат Канзас», - заявіла федэрацыя.
У той жа час U.S. Figure Skating не пацвердзіла асобы тых, хто знаходзіўся на борце.
"Мы засмучаныя гэтай неапісальнай трагедыяй і ўсёй душой спачуваем сем'ям загінулых", - сказана ў заяве арганізацыі.
Як расказаў РІА Новости амерыканскі фігурыст Джон Маравіл, на борце лайнера, які сутыкнуўся з гелікаптэрам у ЗША, знаходзіліся таксама і расейскія фігурысты і трэнеры.
«У самалёце былі чэмпіёны свету 1994 года Яўгенія Шышкава і Вадзім Навумаў. Іх сын Максім заняў чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны. Паводле інфармацыі Матч ТБ, таксама сярод пасажыраў - былая савецкая фігурыстка Іна Валянская. Расследаванне працягваецца», - паведамілі ў Матч ТБ.
Таксама паведамляецца, што большасць фігурыстаў, якія маглі знаходзіцца на борце самалёта, які разбіўся ў ЗША, - дзеці расейскіх эмігрантаў.