Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?
2- 30.01.2025, 20:12
- 7,498
Апублікаваная статыстыка.
Нацыянальнае кадастравае агенцтва апублікавала звесткі пра кошт зямлі ў Беларусі. Звесткі пра кадастравы кошт беларускіх земляў апублікаваныя ў часопісе Міністэрства фінансаў «Фінансы, улік, аўдыт», піша сайт «Пра нерухомасць».
Аўтары артыкула канстатавалі, што кадастравы кошт зямель у шэрагу выпадкаў істотна вырас у параўнанні з папярэдняй кадастравай ацэнкай, і гэты трэнд найбольш закрануў самыя дарагія землі.
Першыя месцы сярод гарадоў з самай дарагой зямлёй занялі:
Менск (сярэдні кадастравы кошт – 699,4 руб. за кв. м, +48,5% да ўзроўню 2019 года);
Фаніпаль (256,9 руб., +70,5%);
Заслаўе (235,1 руб., +106,6%);
Берасце (207,01 руб., 74,7%).
Што датычыцца раёнаў Беларусі з самай дарагой зямлёй, то тут лідары такія:
Менскі раён (177,7 руб. за кв.м, +51,3% да ўзроўню 2019 года);
Смалявіцкі раён (40,07 руб., +63,3%);
Дзяржынскі раён (34,06 руб., +52,9%);
Пухавіцкі (23,03 руб., +59%);
Маладзечанскі (23 руб., 34,7%).
Супрацоўнікі Нацыянальнага кадастравага агенцтва адзначылі, што змяненне кадастравага кошту можа быць звязанае з ростам коштаў на рынку нерухомасці, паляпшэннем інжынернай і транспартнай інфраструктуры, улікам дадатковых чыннікаў ацэнкі, удасканаленнем тэхналогіі правядзення кадастравай ацэнкі.