Сотні сербскіх студэнтаў рушылі ў шматдзённы марш на знак пратэсту
1- 30.01.2025, 21:01
- 1,548
Студэнты пачалі 80-кіламетровы марш з Белграда ў Новы Сад.
У чацвер, 30 студзеня, сотні студэнтаў сербскіх універсітэтаў распачалі 80-кіламетровы марш з Белграда ў Новы Сад, каб далучыцца да пратэстаў, якія прадаўжаюцца пасля смяротнага абвалу даху на чыгуначным вакзале ў лістападзе, у выніку якога загінулі 15 чалавек.
Пра гэта піша агенцтва AP.
Як зазначаецца, студэнты плануюць за два дні дабрацца да Новага Саду, дзе 1 лютага запланаваная масавая блакада гарадскіх мастоў праз Дунай на знак пратэсту супраць карупцыі і бяздзейнасці ўладаў.
Па дарозе студэнтаў сустракала радаснае насельніцтва, якое выходзіла з дамоў, прапануючы напоі, садавіну ці бліны.
Пратэст, які пачаўся як барацьба супраць карупцыі пры заключэнні будаўнічых кантрактаў, перарос у сур'ёзны выклік для аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Вучыча.
Студэнты, якія жывуць у намётах на факультэтах і арганізуюць штодзённыя акцыі пратэсту, выказваюць намер дасягнуць справядлівасці і прымусіць уладу змяніць сваю палітыку.
Belgrade students are holding a two-day march to Novi Sad to join the blockades of three bridges in Serbia’s second city amid ongoing protests in the country that have already claimed the resignation of the country’s prime minister. pic.twitter.com/JfHWj5djIP
— Balkan Insight (@BalkanInsight) January 30, 2025
The march of freedom and justice started. Students are walking from Belgrade to Novi Sad. It’s about 80 kilometres. They will arrive in time for the big protest on 1 February. This video is from Zemun❤️✊🏻 pic.twitter.com/XnOtSePQGp
— Srdjan Cvijic (@srdjancvijic) January 30, 2025
Студэнты заявілі, што гэтымі пратэстамі хочуць паказаць, што не спыняцца, пакуль не будзе дасягнутая справядлівасць.