У Расеі арыштавалі начальніка вайсковага прадстаўніцтва Мінабароны
1- 31.01.2025, 12:25
- 4,520
Чысткі пасля адстаўкі Шайгу пайшлі на новы віток.
Чысткі, якія пачаліся ў Мінабароны на фоне адстаўкі Сяргея Шайгу, прадоўжыліся ў 2025 годзе. 31 студзеня суд адправіў у СІЗА начальніка 5481-га прадстаўніцтва міністэрства Сяргея Балгарава паводле справы аб буйным хабары (частка 6 артыкула 290 КК), піша The Moscow Times.
Як паведаміў Следчы камітэт РФ, у 2017-2023 гадах у зоне адказнасці чыноўніка знаходзіліся больш за 10 дзяржаўных кантрактаў з прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу на паўмільярда рублёў. Размова ішла аб пастаўках вайсквай прадукцыі ў войска, у тым ліку для падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях.
Да выканання кантрактаў залучылі пяцігорскі завод "Імпульс". За кантроль якасці і тэхнічны прыём вайсковай прадукцыі адказваў Балгараў. Следства ўстанавіла, што на працягу шасці гадоў ён атрымліваў ад дырэктара прадпрыемства Сяргея Кузьменкі хабары, агульная сума якіх склала 14 млн рублёў. Грошы перадаваліся за "фармальную прыёмку" прадукцыі, а таксама за "агульнае заступніцтва" заводу пры выкананні дзяржаўнай абароннай замовы. Балгараву пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У студзені на 6 гадоў у калонію адправіўся экс-начальнік вайсковага прадстаўніцтва Мінабароны Валянцін Корбут. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару на 24 млн рублёў пры выкананні дзяржабаронзаказу, аштрафавалі на аналагічную суму і пазбавілі рангу падпалкоўніка.
Да гэтага ў справах аб махлярстве і хабарах былі арыштаваныя або асуджаныя іншыя чыноўнікі і афіцэры Мінабароны. 8 кастрычніка былога начальніка галоўнай ўправы ўладкавання войскаў Яўгена Гарбачова прысудзілі да 5,5 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж 232 млн рублёў, выдзеленых на будаўніцтва вайсковых аб'ектаў у Арктыцы. 25 лістапада на 17 гадоў у калонію адправіўся экс-кіраўнік дэпартамента маёмасных дачыненняў Мінабароны Дзмітрый Куракін — яго прызналі вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і буйным хабарам. Яго першы намеснік Уладзіслаў Халадкоў і кіраўнік кампаніі "Абаронспецрэсурс" Максім Ан атрымалі па 14 гадоў турмы. Таксама суд прызначыў 8 гадоў калоніі строгага рэжыму за спробу буйнога хабару былому камандзіру 1-й арміяй СПА асаблівага прызначэння Канстанціну Агіенку, пасля чаго той захацеў на вайну з Украінай.
У канцы мінулага года паводле абвінавачання ў махлярстве быў арыштаваны генеральны дырэктар галоўнай управы спецыяльнага будаўніцтва (ГУСС) Мінабароны Аляксандр Маладчанка. Тая ж доля спасцігла топ-мэнэджара галоўнай вайсковай будаўнічай управы (ГВБУ) № 14 Ігара Кушча.
У жніўні сілавікі затрымалі намесніка начальніка галоўнай управы інавацыйнага развіцця Мінабароны генерал-маёра Уладзіміра Шасцёрава. Яго абвінавацілі ў крадзяжы бюджэтных сродкаў, выдзеленых на функцыянаванне парка "Патрыёт". Дырэктар апошняга, палкоўнік Вячаслаў Ахмедаў таксама апынуўся пад вартай.
У сярэдзіне траўня ў СІЗА адправілі начальніка галоўнай управы кадраў Мінабароны генерал-лейтэнанта Юрыя Кузняцова. Яму паставілі хабар на 30,5 млн рублёў у выглядзе катэджа. Яшчэ адзін генерал-лейтэнант - начальнік галоўнай управы сувязі Узброеных сіл Расеі Вадзім Шамарын быў змешчаны пад арышт паводле справы аб хабары на 36 млн рублёў. Паводле аналагічнага артыкула ў СІЗА апынуўся былы начальнік рэчавай управы ведамства Уладзімір Дземчык і былы начальнік 1-й управы галоўнай управы сувязі (ГУС) генерал-маёр Аляксандр Аглабін.
Таксама пад варту былі ўзятыя тры экс-намеснікі Шайгу: генерал Дзмітрый Булгакаў (карупцыйныя ўгоды на 1,3 млрд рублёў), які адказваў за тылавое забеспячэнне войскаў, кантраляваў навукова-тэхнічнае развіццё войска генерал войска Павел Папоў (махлярства на 30 млн рублёў) і кіратар будоўлямі Мінабароны Цімур Іваноў (хабар на 1,185 млрд рублёў).
Усяго за восем месяцаў 2024 года СК распачаў 497 крымінальных спраў аб злачынствах у сферы абаронна-прамысловага комплексу і выканання дзяржаўнай абароннай замовы.