31 студзеня 2025, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават дакранацца баюся, а то не дай бог разаб'ецца»

13
«Нават дакранацца баюся, а то не дай бог разаб'ецца»

У сацсетках дзівяцца коштам у крамах Менска, ад якіх могуць «пачырванець» партманэты.

Наведвальнікаў менскіх крам часам шакуе кошт некаторых тавараў на прылаўках. «Зеркало» выявіла, што нядаўна адразу тры блогеры паказалі кошты, якія іх вельмі здзівілі.

Наведвальнік крамы «Суседзі» ў Менску звярнуў увагу на «фокус» з коштаўтварэннем у гэтым гандлёвым пункце. У агароднінным аддзеле ён заўважыў, што кілаграм свежага жоўтага перцу каштуе 15 рублёў 75 капеек. У гэты ж час у кулінарыі прадаваўся жоўты перац, начынены мясным фаршам з рысам. Кошт гэтага паўфабрыкату - 12 рублёў 99 капеек за кілаграм.

- Атрымліваецца, купляеш перац на тры рублі танней [у кулінарыі], а фарш у падарунак, - адзначыў мужчына.

У гіпермаркеце «Карона», які размешчаны ў ГЦ «Замак» у Менску, пакупнік знайшоў вельмі дарагія цукеркі. Адны з іх - турэцкія Bolci Gianduiotti з малочнага шакаладу з міндальным крэмам. Кошт за кілаграм - 215 рублёў 37 капеек.

— Я да такіх цукерак нават дакранацца баюся, а то крый божа разаб'ецца, — з іроніяй пракаментаваў аўтар роліка.

Побач ляжалі яшчэ адны турэцкія цукеркі асарці Bolci, кілаграм каштаваў 161 рубель 51 капейку. Таксама былі фінікі з міндалем у шакаладзе, вырабленыя ў ААЭ, іх кошт за кіло - 119 рублёў 98 капеек.

У ЦУМе таксама знайшліся дарагія тавары - эмаляваныя чайнікі Metrot аб'ёмам 2,5 літра, яны зроблены ў Сербіі. Кошт аднаго - 241 рубель 35 капеек, другога - 210 рублёў 73 капейкі. Праўда, крама дае на гэты посуд зніжку на 30%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках