Мянчук паказаў шакавальны стан фільтраў пасля артэзіянскай вады
16- 31.01.2025, 17:49
- 13,302
Відэа выклікала бурную рэакцыю ў сацсетках.
Жыхар Менска апублікаваў відэа, на якім паказаў, як выглядаюць фільтры для вады пасля выкарыстання артэзіянскай вады ў Заводскім раёне. Фільтр быў цалкам пакрыты іржавым налётам, што выклікала бурную рэакцыю ў каментарах, піша тэлеграм-канал >«Хартыя-97%» «Гэта не вада дрэнная, гэта трубы іржавыя», – пішуць карыстальнікі, мяркуючы, што праблема звязаная са станам водаправода. Іншыя жыхары сталіцы таксама падзяліліся сваім досведам: «Раён з 1968 года атрымлівае ваду з артэзіянскай свідравіны, а якасць вымушае жадаць лепшага». Такія скаргі паступаюць і з іншых раёнаў горада: «У нас у Маскоўскім раёне такая ж гісторыя, фільтры праз дзень рудыя», — адзначаюць менчукі.