9 студзеня 2025, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя ЗША прыбыла ў Кіеў для рэвізіі ваеннай дапамогі Украіне

9
Дэлегацыя ЗША прыбыла ў Кіеў для рэвізіі ваеннай дапамогі Украіне

Дэлегацыя абмеркавала з украінскімі ўладамі перспектывы прадаўжэння дапамогі.

Дэлегаты Рады нацыянальнай бяспекі ЗША прыбылі ў Кіеў для абмеркавання амерыканскай дапамогі Украіне на 2025 год, паведаміла Міністэрства абароны краіны.

Прадстаўнікі рады прыбылі для перамоваў напярэдадні сустрэчы кантактнай групы ў падтрымцы Украіны (UDCG) на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне.

Паводле інфармацыі міністэрства, адной з галоўных тэмаў гутаркі ў Кіеве стала абмеркаванне вынікаў дапамогі ЗША Украіне цягам мінулага года і планы на гэты год.

Як чакаецца, на сустрэчы 9 студзеня ўдзельнікі групы зацвердзяць план дапамогі Узброеным сілам Украіны да 2027 года. На яе прыедзе міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

UDCG была заснаваная кіраўніком Пентагона 24 лютага 2022 г., пасля пачатку вайны РФ ва Украіне. Кааліцыя складаецца з прыкладна 50 краінаў, якія рэгулярна сустракаюцца для абмеркавання патрэбаў Украіны ў галіне бяспекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках