Трамп можа абрынуць кошты нафты Джым Роджэрс дапусціў падзенне коштаў нафты да $30-40 за бараль.
21- 8.01.2025, 20:51
- 10,358
Джым Роджэрс дапусціў падзенне коштаў нафты да $30-40 за бараль.
Палітыка абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа прывесці да зніжэння коштаў нафты да $30–40 за бараль. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю a target="_blank" href=https://www.rbc.ru/quote/news/article/6770354f9a79478e0214854c?from=newsfeed>РБК амерыканскі інвестар, уладальнік Rogers Holdings Джым Роджэрс. «Drill, baby, drill» («Буры, дзетка, буры». – Заўв.) быў адным з лозунгаў Трампа падчас перадвыбарнай кампаніі.
«Калі ЗША павялічаць свідраванне, гэта, безумоўна, паўплывае на кошты нафты на некаторы час. Калі містар Трамп сапраўды наросціць здабычу, кошт нафты можа знізіцца да $30–40 за бараль на нейкі час. Але каб істотна нарасціць здабычу, спатрэбіцца час», – дапусціў Роджэрс, падкрэсліўшы, што істотная частка сусветных запасаў нафты сканцэнтраваная за межамі ЗША і запасы гэтага рэсурсу паўсюдна скарачаюцца.
Каментуючы ў цэлым таварныя рынкі, Роджэрс адзначыў, што большасць сыравінных тавараў знаходзіцца ў некаторым заняпадзе, у той час як амерыканскі фондавы рынак дасягае рэкордных вышыняў. «Я параіў бы людзям у многіх краінах свету звярнуць увагу на сыравінныя тавары, а не на акцыі», – адзначыў ён.
Да выбараў прэзідэнта ЗША ён казаў, што мяркуе прывабнай сыравіну з сельскагаспадарчага сектару, нафту, а таксама металы. Тады Роджэрс падкрэсліваў, што свет па-ранейшаму моцна залежыць ад нафты, і хоць сусветная супольнасць спрабуе адысці ад яе выкарыстання, на гэта спатрэбіцца шмат часу.
Аналітыкі Bank of America у лістападзе спрагназавалі падзенне нафтавых коштаў пры Дональдзе Трампе. Паводле словаў стратэга BofA Франсіска Бланша, прапанаваныя абраным прэзідэнтам тарыфы, хутчэй за ўсё, абмяжуюць сусветны гандаль, знізіўшы тым самым кошты нафты і газу. Таксама эксперты Bank of America прагназуюць, што праз павелічэнне паставак нафты сярэдні кошт нафты Brent у 2025 годзе складзе $ 65 за бараль, а рост попыту ў наступным годзе складзе 1 млн бараляў на дзень.
Кошты сыравінных тавараў могуць упасці да пяцігадовага мінімуму ў 2025 годзе на фоне лішку нафты, мяркуюць эксперты Сусветнага банка. У 2024–2026 гадах арганізацыя прагназуе падзенне сусветных коштаў сыравіны амаль на 10%. Як чакаюць у Сусветным банку, налета прапанова нафты будзе перавышаць попыт у сярэднім на 1,2 млн бараляў за дзень. Больш значны прафіцыт раней быў зафіксаваны двойчы – у 2020 годзе, калі закрываліся прадпрыемствы падчас пандэміі, і ў 1998 годзе ў перыяд рэзкага падзення коштаў нафты.