УСУ збілі тры расейскія гелікаптэты
5- 9.01.2025, 8:53
- 17,842
Усяго за адзін тыдзень.
У вайсковай авіяцыі Расеі пачалася новая «чорная паласа». Толькі за мінулы тыдзень УС РФ страцілі тры баявыя гелікаптэры: два Мі-8 і адзін Мі-28.
Пра гэта паведаміў адзін з вядучых расейскіх Z-вайсковых карэспандэнтаў Кірыл Фёдараў, паведамляе «Дыялог».
«Восем лётчыкаў загінулі, пакуль мы святкавалі Новы год… Мы страцілі тры нашыя баявыя машыны. Адразу два Мі-8 загінулі ў баі з БЭКамі, а пазней Мі-28 не вярнуўся дадому», - напісаў прапагандыст.
Нагадаем, што 1 студзеня Сілы абароны Украіны ўпершыню ў сусветнай гісторыі збілі адразу два Мі-8 з дапамогай безэкіпажных катэраў - так званых БЭКаў. Аб тым, як расейцы страцілі Мі-28, інфармацыі няма.