9 студзеня 2025, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Мексікі пакпіла з Трампа

34
Прэзідэнт Мексікі пакпіла з Трампа

Фотафакт.

Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм пакпіла з абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў адказ на яго намер змяніць назву Мексіканскага заліва на «Заліў Амерыкі».

Яна прадэманстравала мапу, датаваную 1600-мі гадамі, на якой было паказана ранейшае абазначэнне Паўночнай Амерыкі з назвай «Мексіканская Амерыка», піша Daily Mail.

«Мексіканская Амерыка, гэта гучыць прыгожа…» — сказала Шэйнбаўм у сераду падчас прэс-канферэнцыі ў Мехіка, іранічна прапаноўваючы новую назву.

Яна адзначыла, што назва Мексіканскі заліў прызнана ААН. Да яе слоў далучыўся культурны дарадца Альфонса Суарэс дэль Рэал, які падрабязна спыніўся на гісторыі назвы.

«Мексіканская Амерыка» для Паўночнай Амерыкі. Справа ў тым, што Мексіканская Амерыка вядомая з 17-га стагоддзя... як назва ўсёй паўночнай часткі кантынента», - заявіў ён.

Ён таксама дадаў, што назва Мексіканскага заліва была прызнана на міжнародным узроўні і выкарыстоўвалася ў якасці навігацыйнага арыенціра на працягу соцень гадоў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках