У рамках «Рамштайна» вызначаныя ключавыя мэты УСУ да 2027 года
- 9.01.2025, 16:14
- 3,582
Зацверджаныя дарожныя карты.
У рамках працы Кантактнай групы абароны Украіны зацверджаныя 8 дарожных картаў, якія вызначаюць ключавыя мэты Сілаў абароны Украіны да 2027 года.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
«Дарожныя карты кааліцый вызначаюць стратэгічныя мэты Украіны да 2027 года і становяцца асновай для сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай падтрымкі. Мы таксама працуем над тым, каб нашы Узброеныя сілы былі поўнасцю сумяшчальныя з сіламі Альянсу. Наша галоўная задача – збалансаваць надзённыя патрэбы нашага войска падчас вайны з доўгатэрміновымі мэтамі развіцця ўкраінскіх сілаў абароны», – адзначыў міністр абароны.
Сярод асноўных кірункаў працы – забеспячэнне ваеннай дапамогі, арганізацыя закупак, прывабліванне інвестыцый і падтрымка ўкраінскай абароннай прамысловасці.