На будоўлі «Менск-Свету» загінуў мантажнік
4- 9.01.2025, 16:18
- 6,216
Ён сарваўся з дзясятага паверха.
На будаўнічым аб'екце «Менск-Свет» загінуў працоўны, які ўпаў з дзясятага паверха, паведамілі ў Следчым камітэце.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 9 студзеня 41-гадовы мантажнік замест стропальшчыка выконваў працу выгрузкі вокнаў з грузапад'ёмнага крана. Пры прыняцці грузу мужчына страціў раўнавагу і сарваўся з дзясятага паверха», – расказалі ў СК.
У выніку падзення працоўны атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Ён загінуў.
Следства высветліла, што мантажнік не выкарыстоўваў ахоўную экіпіроўку.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.