Нямеччына перадасць Украіне дадатковыя ракеты да Iris-T
1- 9.01.2025, 20:50
- 1,834
У найкарацейшыя тэрміны.
Нямеччына падтрымае Украіну дадатковымі кіраванымі ракетамі для сістэмаў супрацьпаветранай абароны Iris-T. Гэта адбудзецца ў кароткатэрміновай перспектыве.
Пра гэта заявіў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс, паведамляе N-TV.
Пісторыюс расказаў, што першапачаткова гэтыя ракеты прызначаліся для Бундэсвера, але цяпер перанакіроўваюцца непасрэдна з вытворчасці ва Украіну.
«Мы спачатку пастаўляем Украіне, перш чым папаўняць нашы запасы», – растлумачыў ён.
Ён падкрэсліў, што гэтая пастанова была прынятая ў сувязі з паветранымі ўдарамі Расеі, якія прадаўжаюцца, у тым ліку з выкарыстаннем касетных боепрыпасаў. Дакладнай колькасці палітык не назваў.
Заўважым, што паводле інфармацыі SPIEGEL гаворка ідзе пра 48 ракетаў агульным коштам блізу 70 мільёнаў еўраў. Нямеччына ўжо паставіла Украіне тры комплексы Iris-T, абарончыя батарэі ўважаюцца за вельмі эфектыўныя супраць расейскіх паветраных нападаў, але пастаўкі боепрыпасаў з'яўляюцца праблемай.
У той самы час міністр анансаваў далейшую падрыхтоўку ўкраінскіх салдатаў у Нямеччыне. Мэтавы паказнік на гэты год – 10000, а з лістапада 2022 года ў Нямеччыне ўжо прайшлі падрыхтоўку больш за 19000 вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны.
Нагадаем, што ў канцы снежня Нямеччына перадала Украіне новы пакет вайсковай падтрымкі. Сярод іншага ён уключаў у сябе сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) IRIS-T, Patriot і не толькі.