Паліна Шарэнда-Панасюк – на волі!
60- 1.02.2025, 11:09
- 58,262
Вядомая палітзняволеная выйшла з калоніі.
Як стала вядома сайту Charter97.org, сёння раніцай на волю з калоніі №24 у Зарэччы для жанчынаў-рэцыдывістак выйшла актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця асудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.
Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей пасля вынясення першага прысуду тры разы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.