Расейскага гіганта адным ударам выправілі ў цяжкі накаўт на турніры аплявухаў
16- 1.02.2025, 13:35
- 18,400

Відэафакт.
31-гадовы расеец Дзяніс Вільданаў з мянушкай Папа, без шанцаў саступіў на 11-м турніры аплявухаў Power Slap. Бой у Лас-Вегасе супраць амерыканца Дэйна Вернса з мянушкай Гавайскі Хітмэн закончыўся цяжкім накаўтам, піша «Обозреватель».

Вільданаў сваім ударам сур'ёзна пахіснуў амерыканца, але той змог устаяць на нагах і ачуцца. Адказ Хітмэна стаўся фатальным для расейца. Былы паўэрліфтар і рэгбіст, чыя вага складае 212 кг, паваліўся на насціл, клацнуўшы зубамі, і ўжо не змог падняцца.
Ліга Power Slap была заснаваная Дэйнам Уайтам, кіраўніком UFC, і мяркуе чаргаванне аплявух паміж спаборнікамі з мэтай адправіць іх у накаўт.
