7 сакавiка 2025, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы дарагі беларускі футбольны клуб

1
Названы самы дарагі беларускі футбольны клуб

Сумарная вартасць гульцоў гэтага клуба роўная 5,65 млн еўраў.

Аўтарытэтны партал Transfermarkt абнавіў звесткі аб актуальнай трансфэрнай вартасці футбалістаў беларускай эліты. Самым дарагім клубам нашай краіны стаў «МЛ Віцебск», сумарная вартасць гульцоў якога роўная 5,65 млн еўраў.

Другое і трэцяе месцы дзеляць менскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — па 5,18 млн еўраў, далей ідуць берасцейскае "Дынама" (4,8 млн еўраў) і гарадзенскі "Нёман" (4,6 млн еўраў).А ніжэй за ўсіх Transfermarkt ацэньвае вартасць гульцоў "Слуцка" (1,33 млн еўраў) і "Нафтана" (1,58 млн еўраў).

Як вядома, "МЛ Віцебск" у новым сезоне дэбютуе ў вышэйшай лізе, але барацьбой за выжыванне імкнення клуба відавочна не абмяжоўваюцца. Узімку дэбютант правёў актыўную трансфэрную кампанію і відавочна мерыцца пазмагацца за медалі чэмпіянату краіны. Так, шэрагі каманды папоўнілі Павел Паўлючэнка, Аляксей Наско, Руслан Лісаковіч, Глеб Жэрдзеў, Алег Нікіфарэнка, Яўген Юдчыцb>, сенегалец Анарэ Гоміс, і новыя набыткі яшчэ, відавочна, будуць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках