Расея нанесла ўдар па школе-інтэрнаце ў Суджы
4- 1.02.2025, 21:28
- 9,648
95 чалавек пад заваламі.
Расейскія войскі нанеслі ўдар па будынку школы-інтэрната ў Суджы Курскай вобласці. Горад знаходзіцца пад кантролем украінскіх Сіл абароны.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву спікера камендатуры УСУ ў Суджы Аляксея Дзмітрашкаўскага.
З ягоных слоў, удар быў нанесены а 17.54.
«95 чалавек аказаліся пад заваламі. З-пад завалаў чуваць стогны і крыкі людзей. Нагадаю, што сярод гэтых людзей большасць людзей сталага веку і ляжачыя. Сіламі вайсковай камендатуры зараз вядуцца пошукавыя і выратавальныя працы», - адзначыў Дзмітрашкоўскі.
Расейскія паблікі пішуць, што па будынку магла прыляцець аваіяцыйная бомба.