2 лютага 2025, Нядзеля, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сербскім Новым Садзе праходзіць маштабны пратэст

У сербскім Новым Садзе праходзіць маштабны пратэст

Пратэстоўцы заблакавалі масты.

Сотні студэнтаў у суботу, 1 лютага, сабраліся ў горадзе Новы Сад, дзе тры месяцы таму адбылася смяротная трагедыя на чыгуначным вакзале, і ўчынілі блакаду трох мастоў.

Блакаванне трох мастоў у Новым Садзе пратэстоўцамі пачалося ў абед суботы. Два масты былі заблакаваныя тры гадзіны, а блакада трэцяга працягнецца да абеду нядзелі, 2 лютага.

Да пратэстоўцаў у Новым Садзе далучыліся студэнты з Сербіі, якія апошнія тры дні ішлі пехатой, пераадолеўшы 80 кіламетраў.

Пратэстоўцы трымаюць транспаранты з надпісамі "Тры месяцы, дастаткова", "Мы гэта пераадолеем", "15 загінулых, 0 адказных".

У Сербіі ў апошнія тыдні працягваюцца масавыя пратэсты ў сувязі з абвалам бетоннага падстрэшка на чыгуначным вакзале ў горадзе Новы Сад 1 лістапада 2024 года, які забраў жыцці 15 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках