Беларус атрымаў заробак у далярах, але ў банку яго засмуцілі
3- 10.02.2025, 19:49
- 10,704

У касіра ўзніклі падазрэнні ў сапраўднасці купюр.
22-гадовы берасцеец хацеў абмяняць суму $7200 у банку, але ў касіра ўзніклі падазрэнні ў сапраўднасці купюр, піша прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
У выніку 142 купюры (дзве стодаляравыя, астатнія - 50-даляравыя) адправілі на экспертызу.
Эксперты ўстанавілі, што інфрачырвоная і ультрафіялетавая абароны, вадзяны знак, ахоўная нітка імітаваныя на ўсіх банкнотах.

Са слоў хлопца, такімі грашыма з ім нібыта расплаціліся за працу ў Польшчы. Аб тым, што грошы могуць быць падробленымі, ён не ведаў.
Распачатая крымінальная справа.