22 лютага 2025, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Дняпра ў Магілёве мужчыны стаялі ланцужком, узяўшыся за рукі, каб выратаваць рыбака

15
Каля Дняпра ў Магілёве мужчыны стаялі ланцужком, узяўшыся за рукі, каб выратаваць рыбака
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён праваліўся пад лёд.

Днём 10 лютага на заліве ракі Дняпро ў Магілёве, паблізу вуліцы Залатавустаўскага, з вады дасталі мужчыну. Для гэтага выкарыстоўвалі чалавечы ланцуг, паведамілі ў МНС.

Фацінскі заліў – упадабанае месца магілёўскіх рыбакоў. Нягледзячы на панядзелак і знакі забароны выхаду на лёд, аматараў парыбачыць даволі, зазначаюць у МНС.

Адзін з рыбакоў праваліўся пад лёд за тры метры ад берагу. Ягоны крык пачуў супрацоўнік ТРВОД Віктар Вахновіч. Выратавальнік схапіў вяроўку і пабег да палонкі.

Супрацоўнік ТРВОД пры дапамозе іншых рыбакоў, узяўшыся ў ланцужок за рукі, дасталі танулага на бераг. Пацярпелы быў у выратавальнай камізэльцы, што і дазволіла яму заставацца на плыву да прыходу дапамогі. Мужчына адмовіўся ад агляду медыкаў і пакінуў месца здарэння. Падраздзяленні МНС не задзейнічалі.

«Заліў ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фоціна амаль цалкам пакрыўся лёдам. І адразу ж тут з'явіліся рыбакі. Але лёд яшчэ не ва ўсіх месцах трывалы, ёсць прамыіны. Трэба быць вельмі асцярожным, перасоўваючыся па такім лёдзе», – папярэдзіў супрацоўнік ТРВОД Віктар Вахновіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках