Сабаленка з'явілася ў адной з самых дарагіх рэкламаў у свеце
12- 10.02.2025, 21:04
- 8,562

Рэкламу паказалі падчас Супербоўлу.
Кампанія Nike упершыню за 27 гадоў замовіла рэкламу на Супербоўле – фінальным матчы Нацыянальнай футбольнай лігі. Гэтая галоўная спартовая падзея ў ЗША з вельмі дарагім рэкламным часам: хвілінны ролік можа каштаваць блізу 16 мільёнаў даляраў.
У Nike расказалі, што пастанавілі вярнуцца на Супербоўл, каб выкарыстаць гэтую папулярную пляцоўку для аповеду пра ролю жанчынаў у сучасным спорце, піша fastcompany.com.
«Жанчыны сёння проста б'юць усе рэкорды, запаўняюць стадыёны, забяспечваюць неверагодныя продажы квіткоў, заключаюць кантракты, якіх раней ніхто не бачыў, і сутыкаюцца, магчыма, з самымі жорсткімі чаканнямі датычна таго, як ім трэба сябе паводзіць. І я думаю, што яны перавызначаць, што значыць быць спартоўцамі і публічнымі асобамі будучыні», – расказала дырэктарка маркетынгу Nike Ніколь Хабард Грэм.
У рэкламным роліку сапраўды паказаныя толькі жанчыны – зоркі сусветнага спорту, якія супрацоўнічаюць з кампаніяй. Сярод іх і беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Першая ракетка свету з'яўляецца ў відэа двойчы: у адным з эпізодаў яна ў роспачы шпурляе ракетку на корт, а ў іншым цешыцца поспеху.