Беларуска двойчы перамагла ў маладзёвым чэмпіянаце Еўропы ў караце
4- 11.02.2025, 20:04
- 4,838

Ксенія Дрончанка выступала за каманду Польшчы.
Маладзёвы чэмпіянат Еўропы ў караце закончыўся ў Польшчы 9 лютага. На ім Ксенія Дрончанка выступала ў раздзеле кумітэ (паядынак з абмежаваным кантактам) у катэгорыі да 55 кілаграмаў, паведамляе «Трыбуна».
Перамогу дзяўчына атрымала другі год запар – выступаючы за польскую каманду.

У Беларусі Дрончанка прадстаўляла каманду Гомельскай вобласці і шматразова станавілася чэмпіёнкай краіны сярод юніёраў.
З якой менавіта прычыны дзяўчына пераехала ў Польшчу, невядома. У 2020 годзе спартоўка апублікавала сваё фота з нацыянальным сцягам і напісала:
«Сёння я адчула гонар, што я беларуска, я ўбачыла прыгожых, разумных і добрых людзей, аб'яднаных адной мэтай, я ўсвядоміла, што такое нацыянальны гонар, салідарнасць і адзінства».
