21 лютага 2025, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія хірургі вынялі 20 магнітаў з кішачніка двухгадовага маляняці

3
Гомельскія хірургі вынялі 20 магнітаў з кішачніка двухгадовага маляняці

Лекары правялі вельмі складаную аперацыю.

Хірургі Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні правялі аперацыю на кішачніку двухгадовага дзіцяці, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гомель».

У мінулыя выхадныя маці з малым схадзіла ў госці, а ў панядзелак хлопчык апынуўся на аперацыйным стале, калі высветлілася, што ягоныя скаргі на боль у жываце звязаныя з тым, што ў кішачніку знаходзіцца 20 магнітаў.

У ходзе аперацыі іншародныя целы вынялі, давялося выдаліць тры фрагменты кішкі, на кожным з якіх утварылася дзве скразныя адтуліны. Пасля гэтага цэласнасць кішкі аднавілі. Наперадзе ў малога доўгая рэабілітацыя. Трэба, каб кішачнік зросся і запрацаваў.

«Гэта найскладанейшая аперацыя. Гэта маленькае дзіця з недасканалым імунітэтам, з паніжанымі рэзервовымі ахоўнымі здольнасцямі», – падкрэсліў загадчык дзіцячым хірургічным аддзяленнем лякарні Юрый Дзмітрыеў.

Лекары адзначаюць, што найбольш небяспечныя пры траплянні ў арганізм пабочныя прадметы – батарэйкі і магніты. А ўзрост, у якім дзеці часцей за ўсё могуць праглынуць нешта не тое, – 3–5 гадоў. Менавіта тады малыя актыўна спазнаюць свет, у тым ліку на смак.

За 2024 год у Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні дапамаглі 119 пацыентам з праглынутымі іншароднымі целамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках