У Менску «паралізавала» грамадскі транспарт
3- 12.02.2025, 9:36
- 9,624

Спазненне - да 22 хвілін.
Грамадскі транспарт на некаторых сталічных маршрутах 12 лютага ездзіць са спазненнем. Пра гэта папярэдзіў «Мінсктранс».
У сувязі з заторам на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай грамадскі транспарт рухаецца з парушэннем графіка да 20 хвілін.
Праз вялікую колькасці аўтамабіляў на вуліцы Слабадской спазненне складае 22 хвіліны.
Акрамя таго, ДАІ папярэдзіла аб заторы ў раёне 35 км унутранага кола МКАД праз ДТЗ.
«Ускладнены рух па МКАД з боку вуліцы Сухараўскай у кірунку вуліцы Прытыцкага», — паведамілі ў ведамстве.