23 лютага 2025, Нядзеля, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска паскардзілася, што піцу ў гіпермаркеце гатуюць без пальчатак

31
Беларуска паскардзілася, што піцу ў гіпермаркеце гатуюць без пальчатак

Што адказалі ў санстанцыі?

Жыхарка пасёлка Чэнкі (Гомельскі раён) заўважыла, што ў адным з гіпермаркетаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, кухар гатуе піцу без пальчатак. З гэтай нагоды яна напісала скаргу ў санстанцыю. Што на гэта адказалі ў ведамстве, расказала газета «Маяк».

Жанчыну абурыла тое, што кухар працуе без пальчатак і інгрэдыенты на піцу накладвае голымі рукамі. Акрамя таго, вяскоўку абурылі пазногці кухара. На ейную думку, яны перавышалі даўжыню, дапушчальную для прыгатавання ежы ў прамысловых умовах.

На прэтэнзіі кліенткі адказала галоўная санітарная лекарка Гомельскага раёна Вольга Фралова.

- Згодна з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, работнікі грамадскага харчавання павінны выкарыстоўваць аднаразовыя пальчаткі пры гатаванні страў, якія не праходзяць цеплавую кулінарную апрацоўку, сервіроўку, парцыянаванне і выдачы страў, - адзначыла Вольга Фралова.

Што да доўгіх пазногцяў у піцэра, то тут адназначная забарона. Тыя, хто абраў прафесію повара ў грамадскім харчаванні, такой прыгажосцю павінны ахвяраваць, піша «Маяк».

Гомельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паабяцаў праверыць гандлёвы аб'ект і прыняць меры, калі парушэнні будуць выяўлены.

Дарэчы, у шматлікіх вядомых сетках піцэрый гатуюць піцы прынцыпова без выкарыстання пальчатак. Адна з найбуйных расейскіх сетак патлумачыла гэта тым, што іх наяўнасць стварае ілюзію чысціні.

«Пальчаткі не гарантуюць стэрыльнасць. <…> Вы бачыце пальчаткі, але не ведаеце, да чаго дакранаўся кухар, перш чым пачаў гатаваць. Да таго ж калі на кухні брудна - чыстыя пальчаткі не дапамогуць», - адзначаецца на сайце сеткі піцэрый.

Там дадаюць, што «мыццё рук значна прасцей кантраляваць, чым мяняць пальчаткі».

«Калі чалавек адчувае бруд на руках, яму інстынктыўна хочацца іх вымыць. У пальчатках жа гэта не спрацуе».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках