22 лютага 2025, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шумілінскім раёне абстралялі два жылыя дамы

1
У Шумілінскім раёне абстралялі два жылыя дамы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У стралкоў канфіскавалі зброю і боепрыпасы.

Адразу два выпадкі абстрэлаў жылых дамоў адбыліся ў Шумілінскім раёне.

У Шуміліна ў міліцыю звярнулася 54-гадовая жанчына. Яна расказала, што невядомы стрэліў у акно ейнага дома. Высветлілася, страляў 60-гадовы паляўнічы. Ён святкаваў дзень нараджэння сваёй каханай жанчыны, пара некалькі дзён выпівала. У гонар свята мужчына зладзіў "салют" з паляўнічай стрэльбы, піша БелТА.

Аднак стрэліў паляўнічы не ў неба, а ў дом суседзяў. Куля прабіла акно і ўвайшла ў сцяну. На шчасце, дома нікога не было, таму ніхто не пацярпеў. Рамантыка затрымаў АМАП.

У тым жа Шумілінскім раёне 47-гадовы мужчына ўчыніў страляніну па доме, дзе жылі двое працоўных. Абышлося без ахвяр. Паміж мужчынам і работнікамі здарыўся канфлікт, які перарос у стральбу. Толькі праз некалькі дзён працоўныя наважыліся распавесці аб усім начальніку. Сілавікі затрымалі стралка.

Следчыя распачалі крымінальныя справы паводле артыкула "Хуліганства". У стралкоў канфіскавалі зброю і боепрыпасы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках