У Менску тралейбус збіў двух дарожнікаў
8- 12.02.2025, 15:45
- 6,504

Момант аварыі патрапіў на відэа.
У Менску тралейбус збіў двух дарожных працоўных. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося ўдзень 12 лютага. Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовы кіроўца тралейбуса рухаўся па вуліцы Шафарнянскай. Пры павароце налева ён учыніў наезд на двух работнікаў дарожнай арганізацыі, якія знаходзіліся на праезнай частцы.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння мужчыны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група.