У Менску чацвёрты дзень працягваюцца збоі ў рабоце грамадскага транспарту
1- 13.02.2025, 9:52
- 4,224

У чым прычына?
Чацвёрты дзень некаторыя маршруты грамадскага транспарту сталіцы рухаюцца з адхіленнем ад графіка, папярэдзіў "Мінсктранс".
.
"У сувязі з вялікай колькасцю транспарту на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка да 20 хвілін", — паведамілі транспартнікі.
Нагадаем, затрымкі ў руху грамадскага транспарту ў цэнтры Менска фіксуюцца з 10 лютага. Гэта адбылося пасля таго, як 8 лютага праз капітальны рамонт эстакады з праспекта Незалежнасці на вуліцу Маскоўскую быў закрыты рух па ўчастку. Акрамя таго, абмежавалі рух на адрэзку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Бабруйскай у абодвух кірунках, а таксама на адцінку вуліцы Бабруйскай - ад плошчы Мяснікова да вуліцы Ленінградскай таксама ў абодвух кірунку.
Аб'ехаць перацяты адцінак можна па праспектах Машэрава і Незалежнасці, вуліцах Ульянаўская, Свярдлова, Маякоўскага, Аэрадромнай, праспектах Жукава і Дзяржынскага, вуліцах Кальварыйскай і Дамашэўскай.