22 лютага 2025, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сябры» Пуціна вызначыліся з аб'ёмамі газу, які будзе ісці ў абыход Крамля

4
«Сябры» Пуціна вызначыліся з аб'ёмамі газу, які будзе ісці ў абыход Крамля

Гэта частка плана Турцыі.

Да канца 2025 года запланаваны аб'ём туркменскага газу, які паступіць у Турцыю, складзе 1,3 млрд. кубаметраў.

Пра гэта міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Альпарслана Байрактара паведаміў падчас візіту ў складзе афіцыйнай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Эрдаганам у Інданезію, паведамляе Haber7.

"Спадзяюся, што ў працэсе пастаўкі, якая працягнецца да канца года, мы прапануем карыстальнікам у Турцыі 1,3 млрд кубічных метраў прыроднага газу", – сказаў міністр.

Паводле ягоных слоў, Турцыя імкнецца дыферэнцаваць і дыверсіфікаваць газазабеспячэнне.

“Мы хочам пастаўляць газ з розных краін. Гэта частка плана. У гэтым сэнсе мы фактычна ўжо даўно можам атрымліваць газ з розных краін у выглядзе ЗПГ праз аб'екты газіфікацыі”, - растлумачыў ён.

Пачатак паставак газу з Туркменістана мае сваю асаблівасць - упершыню за больш чым 20 гадоў Турцыя будзе атрымліваць газ па трубаправодзе з краіны, з якой не мае агульнай мяжы.

Туркменістан будзе пастаўляць газ у Іран, Турцыя будзе атрымліваць яго праз пункт пропуску Гюрбулак на ірана-турэцкай мяжы.

Са слоў міністра, у перспектыве мэтазгодна пабудаваць трубаправод праз Каспійскае мора. Гэта дасць магчымасць пастаўляць значна большыя аб'ёмы газу як для Турцыі, так і для Еўропы.

Турцыя спажывае больш за 50 млрд кубаметраў газу за год. Яна спадзяецца на пастаўкі трубаправоднага газу з Расеі, Азербайджана і Ірана, а таксама імпарт ЗПГ ад розных пастаўшчыкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках