Дзе і за колькі купілі самую дарагую кватэру ў Менску ў студзені
- 13.02.2025, 11:19
- 2,120

Гэты дом ведаюць усе.
У студзені 2025 года самая дарагая кватэра ў сталіцы каштавала пакупніку $425 тысяч. Нерухомасць знаходзіцца ў комплексе «Ля Траецкага» на вул. Старажоўскай, піша Realt.
Гэты дом быў пабудаваны ў 2011 годзе кампаніяй "Трайпл" Юрыя Чыжа на набярэжнай Свіслачы каля Траецкага прадмесця. Дакладны адрас - Старажоўская, 6.
Кватэра была набытая за 425 тысяч даляраў (або 3310 далараў за квадратны метр).
Гэта - чатырохпакаёўка агульнай плошчай 128 квадратных метраў. Вышыня столяў - 3 метры. А знаходзіцца яна на 14 паверсе.